Баксёр Сяргей Ляховіч збіраецца вярнуцца на рынг

Экс-чэмпіён WBO у суперцяжкай вазе беларус Сяргей Ляховіч у хуткім часе мяркуе афіцыйна абвясціць пра сваё вяртанне на рынг. Як нагадвае "Прессбол", спартовец не выходзіў на рынг з моманту паразы ў лютым 2008 года ад Мікалая Валуева. Ляховіч паведаміў, што ён зрабіў паўзу для аднаўлення здароўя, "займаўся сілавымі трэніроўкамі і шмат якімі новымі рэчамі". Беларускі баксёр заяўляе, што гатовы правесці бой з кім заўгодна. У канчатковым выніку ён хацеў бы сустрэцца з братамі Клічко.