Балавую сістэму штрафаў для кіроўцаў адклалі да 2011 года
Увядзенне ў Беларусі балавай сістэмы ўліку парушэнняў правілаў дарожнага руху адкладзена да 2011 года, перадае БелаПАН.
Раней ДАІ заяўляла, што ўвядзенне такой сістэмы магчыма ўжо сёлета або ў наступным годзе.
Аднак цяпер даішнікі палічылі, што да ўвядзення вадзіцельскіх пасведчанняў новага ўзору балавая сістэма штрафаў немэтазгодная.
Новыя правы плануецца ўвесці акурат праз два гады, таму што 29 сакавіка 2011 года набывае моц новая міжнародная Канвенцыя аб дарожным руху.