Балівудскія прадзюсеры абвесцяць страйк

Балівудскія прадзюсеры аб'яўляюць з 4 красавіка бестэрміновы страйк. Прычынай гэтаму сталі рознагалоссі з уладальнікамі сетак кінатэатраў: прадзюсеры і кінатэатры не падзялілі грошы ад пракату карцін.

Як перадае агенцтва France Presse, прадзюсеры настойваюць на падзеле касавых збораў напалову. У сваю чаргу, пракатчыкі не маюць намер адмаўляцца ад сваёй долі, якая цяпер можа перавышаць 60 адсоткаў ад касавых збораў.

У сувязі са стачкай прэм'еры некаторых індыйскіх карцін ужо перанесеныя на пазнейшы тэрмін.