Бальнічны ліст будуць выдаваць адразу на тыдзень

У Беларусі плануюць павялічыць тэрміны выдачы бальнічнага ліста.  Як паведамляе БелаПАН, сёлета з'явяцца дзве новыя інструкцыі — па часовай страце працаздольнасці і па інваліднасці. Яны накіраваныя на тое, каб хворы мог радзей звяртацца да лекара.

У прыватнасці, бальнічны ліст прапануецца выдаваць не на тры дні, а на пяць-шэсць ці больш дзён адразу.

Плануецца таксама, што для цяжкіх хворых бальнічны ліст будзе выдавацца на больш доўгі тэрмін. Цяпер лісток непрацаздольнасці ім выдаецца не больш як на 10 дзён, затым яго можна працягнуць на гэты ж тэрмін.

Пры неабходнасці будзе практыкавацца выдача лістка непрацаздольнасці на пяць-шэсць месяцаў і больш.