Балыкін і Марголін паручыліся за Лябедзьку перад пракуратурай
Юрыст Сяргей Балыкін і прадпрымальнік Леў Марголін падалі хадайніцтва ў пракуратуру Мінска аб вызваленні пад іх асабістае паручальніцтва Анатоля Лябедзькі. Паручальнікі пісьмова абавязваюцца, што давераная асоба Яраслава Раманчука не ўтоіцца ад следства і суда, не будзе перашкаджаць правядзенню расследавання і займацца злачыннай дзейнасцю.
Калі Лябедзька парушыць умовы паручальніцтва, Балыкін і Марголін будуць абавязаныя выплаціць ад 100 да 500 базавых велічынь кожны, паведамляе БелаПАН.
Як падкрэсліў Балыкін, "хадайніцтвам і асабістым паручальніцтвам мы не даем прававой ацэнкі дзеянням Лябедзькі, а дзейнічаем з меркаванняў гуманнасці".
Ён заклікаў падаць аналагічныя хадайніцтвы ў адносінах да іншых падазраваных па справе 19 снежня ўсіх іх прыхільнікаў.