Бандарчук і Цвяткоў пабудуюць буйны кінакомплекс
Мільярдэр Мікалай Цвяткоў заснаваў кампанію "Глаўкіно", якая будзе кіраваць будаўніцтвам кінакомплекса ў Падмаскоўе. Паводле паведамлення газеты "Камерсант", каля 30 працэнтаў акцый
кампаніі атрымаў рэжысёр Фёдар Бандарчук і яго партнёры, а яшчэ
прыкладна 30 працэнтаў знаходзяцца ў закладзе ў банка ВТБ, які дае
крэдыт пад праект.
Раней паведамлялася, што карпарацыя "Знак" саўладальніка "Уралсіба" Цвяткова створыць у Краснагорскім раёне Падмаскоўя кінатэлевізійны комплекс коштам 300 мільёнаў долараў.
Апроч самой кінастудыі на тэрыторыі комплексу з'явяцца гандлёвы цэнтр і жылы квартал. Праект таксама будзе ўключаць гасцінічны комплекс, рэкрэацыйную зону і офісы для прадзюсарскіх кампаній.
"Глаўкіно" будзе належаць толькі кінакомплекс з інфраструктурай.
Агулам пад забудову ў Глухаве адведзена восем гектараў. Прадстаўнікі карпарацыі "Знак" заявілі, што прыцягненне ў праект рэжысёра падвысіць зацікаўленасць арандатараў да комплекса.
Нагадаем, зараз у Маскве дзейнічаюць дзве кінастудыі — "Масфільм" і Кінастудыя імя Горкага, а таксама каля 17 арганізацый, якія прапануюць арэнду павільёнаў.
Дадам, што часопіс Forbes ацэньвае рахунак Мікалая Цвяткова ў 8,4 мільярды долараў.
Фота: www.yuga.ru