Банкаматы “Приорбанка” “вывучаюць” беларускую мову
Па iнiцыятыве Таварыства беларускай мовы iмя Ф.Скарыны "Приорбанк" "вучыць" свае банкаматы камунікаваць з клiентамi па-беларуску. Ужо распрацоўваецца адпаведнае праграмнае забеспячэнне на беларускай мове. Банкаматы пяройдуць на беларускую ў першай палове наступнага года, а пры спрыяльным раскладзе — i ў першым квартале. Сёння беларускае меню ёсць у банкаматах "Беларусбанка", "БПС-Банка" i "Белаграпрамбанка", паведамляе газета "Звязда".