Барадзін: Біццё шкла ў Доме ўраду — праплачаная акцыя
Такое меркаванне выказаў сёння на прэс-канферэнцыі ў Маскве дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін. "Калі ва ўрадавым будынку б'юць шкло і дзверы палкамі, рыдлёўкамі і ламамі — гэта не пратэст, гэта добра праплачаная акцыя",— цытуе Барадзіна БЕЛТА.