Барак Абама падпісаў план выратавання эканомікі ЗША

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў у аўторак план выратавання амерыканскай эканомікі. Па сваім аб'ёме, а гэта 787 мільярдаў долараў, план з'яўляецца найбуйнейшай праграмай такога кшталту ў гісторыі краіны, адзначае “Інтэрфакс”.
Законапраект закліканы падтрымаць попыт з боку спажыўцоў і бізнесу, накіраваць у эканоміку дадатковыя інвестыцыі. Праграма прадугледжвае скарачэнне падаткаў на 282 мільярды долараў.

Астатняя частка плану — гэта выдаткі на павелічэнне дапамогі па беспрацоўі, асігнаванні на адукацыю, тэлекамунікацыі, энергетыку, інфраструктуру.