Баранавічы пераходзяць з газу на дровы
Яшчэ 4 кацельні ў Баранавічах пяройдуць сёлета на мясцовыя віды паліва. Газавыя катлы дэмантуюць, а на іх месца ўсталёўваюць катлы, якія апальваюць дровамі ці торфам. Да канца 2009 г. плануецца перавесці на цвёрдае паліва ўсе кацельні Баранавічаў, хаця цяпер у горадзе не адчуваецца недахопу газу. Затое замест аператараў газавых кацельняў ізноў з’яўляецца прафесія качагара.