Баранавіцкага актывіста судзяць за "арганізацыю мітынга"

У Баранавічах хочуць прыцягнуць да адказнасці за, нібыта, арганізаванае ім у студзені несанкцыянаванае мерапрыемства прадпрымальнікаў былога кандыдата ў Палату прадстаўнікоў Рыгора Грыка. У сераду пачаўся разгляд яго справы.  Рыгор Грык быў у той дзень сярод людзей, што сабраліся ля гарвыканкама, але, як заяўляе, арганізатарам не выступаў. Знайшліся сведкі, якія сцвярджаюць, што Грык раздаваў нейкія ўлёткі. Да справы далучаныя здымкі, на якіх ён стаіць сярод людзей на плошчы. Хто перакваліфікаваў актывіста з удзельніка ў арганізатары, невядома.

Суддзя Аксана Сарахман не хацела задаволіць просьбу Грыка правесці пасяджанне ў вялікай зале, паколькі на суд прыехалі дзясяткі яго прыхільнікаў, у тым ліку лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Толькі ўмяшанне старшыні суда дазволіла правесці пасяджэнне ў вялікай зале. Паколькі Рыгора Грыка нават не пазнаёмілі са справай, ён хадайнічаў аб пераносе судовага пасяджэння. Верагодна, яно адбудзецца 6 сакавіка.