Баранавіцкі КДБ актывізаваўся
Тры баранавіцкіх актывіста — Віктар Цяпін, Мікалай Чарнавус і Сяргей Гоўша на заўтра выкліканыя ў Баранавіцкі гарадскі аддзел УКДБ. Як паведаміў Intex-press Мікалай Чарнавус, позву ўручылі яму сёння каля дома двое ў цывільным.
"У позве напісана:" вы абавязаны з'явіцца для дачы тлумачэнняў у сувязі з праверкай, якая ладзіцца", — распавёў прадпрымальнік, які ў часе прэзідэнцкіх выбараў быў даверанай асобай кандыдата Рыгора Кастусёва і ўваходзіў у склад ініцыятыўных груп яшчэ чацвярых экс-кандыдатаў.
Сяргей Гоўша і Віктар Цяпін, якія атрымалі аналагічныя позвы, на мінулых выбарах назіралі за ходам галасавання на баранавіцкіх выбарчых участках.