Баранавіцкі вучань прынёс у школу гранату
Супрацоўнікі КДБ, выратавальнікі, міліцыянты былі выкліканыя ў Баранавіцкую СШ № 19 з прычыны таго, што ў руках пяцікласніка дзеці ўбачылі гранату.
Пра небяспечную цацку дзяжурнаму настаўніку паведаміў адзін з вучняў. Ваенрук аднёс вучнёўскі партфель з гранатаю на пустку і выклікаў адпаведныя службы.
Тыя высветлілі, што граната навучальная. Дома ў пяцікласніка знайшлі яшчэ адну такую гранату. Праверка высветліла, што бацька юнага зуха некалі прынёс гранаты са службы ў войску.