Баранавіцкіх будаўнікоў запрашаюць у Венесуэлу
Будаўнічы трэст №25 у Баранавічах запрашае на працу ў Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла інжынерна-тэхнічных работнікаў будаўнічых прафесій. Абвестку аб працы ў Венесуэле дала на першай паласе афіцыйная газета “Наш край”.
Абумоўліваюцца ўзрост работнікаў (да 50 гадоў) і адсутнасць супрацьпаказанняў для працы ў паўднёвых шыротах. Пералёт і пражыванне абяцае аплаціць прымаючы бок.
Абумоўліваюцца ўзрост работнікаў (да 50 гадоў) і адсутнасць супрацьпаказанняў для працы ў паўднёвых шыротах. Пералёт і пражыванне абяцае аплаціць прымаючы бок.