Баранавіцкіх міліцыянтаў вучаць прымаць роды

У баранавіцкім дзяржаўным цэнтры па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы сярэдніх медыцынскіх кадраў міліцыянтаў вучаць прымаць роды.
Здараецца, што да прыезду хуткай дапамогі, пацярпеламу няма каму дапамагчы, таму першымі, хто вучыўся на парамедыкаў, сталі супрацоўнікі міліцыі. У прыватнасці, інспектары ДАІ. “Пара-” значыць побач. Наперадзе міліцыянтаў чакае залік.

Сярод іншага праваахоўнікаў вучылі і акушэрскай справе — прымаць роды. Цяпер навучыцца гэтаму змогуць і простыя жыхары горада.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы