Баранавіцкіх прадпрымальнікаў выклікаюць у суд на 18 лютага

Позвы ў суд на 18 лютага атрымалі пяцёра баранавіцкіх індывідуальных прадпрымальнікаў.
Прычым, Мікалаю Чарнавусу замянілі ранейшую позву, па якой яго мусілі судзіць 22 лютага. Ён мяркуе, што гэта зроблена з-за таго, што якраз 18 лютага прадпрымальнікі праводзяць у Мінску чарговую вулічную акцыю.

Адзначым, што баранавіцкіх прадпрымальнікаў збіраюцца караць за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, што адбыўся ў райцэнтры 11 лютага. Чарнавус кажа, што яму пагражае каля 500 долараў штрафу. Ён спадзяецца, што ў панядзелак да будынка баранавіцкага суда падтрымаць яго і іншых актывістаў прыйдзе некалькі соцень прадпрымальнікаў.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы