Баранавіцкім перапісчыкам сабакі парвалі партфелі
У Баранавічах пацярпелі партфелі некалькіх перапісчыкаў, якія парвалі сабакі ў прыватным сектары. Небаракі засланяліся імі ад сабачых зубоў. На 19 кастрычніка перапісалі 70% жыхароў раёна. Не забыліся перапісаць і бяздомных. Іх пад канвоем міліцыі даставілі на стацыянарныя пункты перапісу. 9 з 21 бяздомных, што стаяць на ўліку, ужо перапісаныя.