Баранавіцкія дарожнікі масава раскрадалі сродкі
Мінфін і пракуратура выявілі сур’ёзныя парушэнні ў Баранавіцкім дарожна-будаўнічым упраўленні №136. Да адказнасці прыцягнутыя ажно 18 чалавек, у тым ліку начальнік і намеснікі. Службовыя асобы завышалі кошты прац у аграгарадку “Мір”, забралі з бюджэту грошы нібыта на рамонт дарогі, завышалі спісанне паліва і змазкі, не па прызначэнні выкарыстоўвалі службовы легкавік. Выяўлены і крадзёж камандзіровачных сродкаў.