Баранавіцкія лётчыкі разбіліся на практычна новым самалёце
Самалёт Су-27 УБМ-1, на якім разбіліся ў польскім Радаме лётчыкі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч, на момант крушэння адлятаў каля 17% ад магчымага часу. Таму баранавіцкая газета "Intex-press" сумняецца ў версіі аб тым, што трагедыя магла адбыцца з-за няспраўнасці машыны. Як паведамілі ў Заходнім аператыўна-тактычным камандаванні, з пачатку эксплуатацыі да моманту крушэння самалёт паспеў налятаць толькі 826 гадзін. Гэта пры тым, што гранічны лётны рэсурс такіх самалётаў — 5000 гадзін.
Акрамя таго, знішчальнік не так даўно рамантавалі. Пасля рамонту ён паспеў адлятаць 194 гадзіны з адведзеных да наступнага рамонту 700.
Акрамя таго, знішчальнік не так даўно рамантавалі. Пасля рамонту ён паспеў адлятаць 194 гадзіны з адведзеных да наступнага рамонту 700.