Баранавіцкія маршруткі падаражэлі на 200 рублёў

Нягледзячы на тое, што паліва ў Беларусі патаннела на 10%, у Баранавічах на 200 руб. падаражэў праезд у маршрутках — да 1000 руб. У аўтапарку №2, які займаецца гарадскімі аўтобуснымі перавозкамі, сказалі, што і іх транспарт не патаннее: “эканамічная сітуацыя непрадказальная”.