Баранавіцкія прадпрыемствы церпяць ад перапоўненых складоў
У Баранавіцкім рэгіёне з-за крызісу церпяць не толькі гарадскія, але і раённыя прадпрыемствы, якія не выконваюць прагнозных паказнікаў. Да іх належыць і гравійны завод “Амневічы”. Летась ён працаваў стабільна з-за будаўніцтва мясцовага лядовага палацу. Не выканалі паказчыкі і на торфапрадпрыемстве “Каўпеніца”.
Не ўсе баранавіцкія прадпрыемствы адпраўляюць людзей у адпачынак за свой кошт. Многія працуюць так, быццам крызісу няма. Як вынік, запасы гатовай прадукцыі прадпрыемстваў Баранавіччыны складаюць 138% ад сярэднемесячнай выпрацоўкі. Стаіць задача за сакавік зменшыць запасы ўдвая.
Дарэчы, у 2007 г. запасаў было 48,4% ад сярэднемесячнай нормы, а летась — 103%. Ёсць прадпрыемствы, дзе на склад працуюць гадам, як Баранавіцкае баваўнянае аб’яднанне. Дарэчы, яшчэ ў 1994 г. на прадпрыемстве быў Аляксандр Лукашэнка, які паставіў задачу: ніякіх скарачэнняў. Цяпер на ББА — крыху больш за 3 тыс., аднак фінасавы стан прадпрыемства застаецца бядотным, а мадэрнізацыя не праводзілася.