Баранавіцкія прадпрымальнікі рушылі да гарвыканкама

У Баранавічах працягваецца акцыя пратэсту прадпрымальнікаў.
З месца падзей перадае наш карэспандэнт Алесь Літоўчык.

“Мітынгоўцаў стала значна больш. Яны рушылі да будынка гарвыканкама, але дарогу перакрыў спецназ. За міліцыянтамі бачны аўтазак, але пакуль сілавікі ніякіх дзеянняўне прымаюць”.