Баранавіцкія праваабаронцы наведалі “палітычнага прызыўніка” ў шпіталі
Праваабаронца Сяргей Гоўша, каардынатар Руху “За Свабоду” Віктар Сырыца і студэнты баранавіцкага ўніверсітэта наведалі ў вайсковым шпіталі Ігара Салаўя, прызванага ў войска дэмакратычнага актывіста. Хлопец праходзіць тэрміновую службу ў Івацэвіцкім раёне, а днямі зламаў нагу.
Спачатку камандаванне не паверыла, што гэта пералом. Толькі калі нага распухла, хлопца павезлі ў шпіталь. За 4 месяцы службы Ігар Салавей схуднеў на 15 кг, але на войска не скардзіцца. У свой час актывіст руху "За Свабоду" прысягнуў па-беларуску і падпісаў вайсковую частку на "Народную волю" і "Нашу Ніву".
Дарэчы, асабістыя звесткі наведнікаў Салаўя перапісала доктарка, якая патлумачыла, што ў вайсковага шпіталя такі ўнутраны распарадак.