Баранавіцкія вайскоўцы зацікавіліся мясцовым дэльтапланерыстам

Жыхара вёскі Русіно Баранавіцкага раёна могуць звінаваціць у парушэнні паветранай прасторы. Адпаведную праверку цяпер вядуць праваахоўнікі. Не аформіўшы дазволу на правядзенне палётаў, 46-гадовы мужчына ўзняўся ў неба на сваім дэльтаплане “Фрэгат”. У небе каля вёскі Новая Мыш лятальны аппарат заўважылі дзяжурныя вайсковай часці 29969. На месцы прызямлення пілота ўжо чакалі работнікі пракуратуры і міліцыі.

Калегі дэльтапланерыста кажуць: добра, што “Фрэгат” не збілі самалётамі.