Барбара Стрэйзанд адмовілася спяваць на 60-годдзі Ізраіля
Вядомая амерыканская спявачка і актрыса Барбара Стрэйзанд адмяніла свой
выступ у Іерусаліме, прысвечаны 60-годдзю дзяржавы Ізраіль. Спявачка была асабіста запрошаная прэзідэнтам краіны Шымонам Перасам для ўдзелу ў святочных мерапрыемствах. У прыватнасці, на цырымоніі пачатку святаў Стрэйзанд павінна была выканаць габрэйскую малітву "Авіну Малкейну" ("Наш бацька, наш кароль").
Сваю адмову Стрэйзанд растлумачыла асабістымі акалічнасцямі. Паміж тым ізраільская газета Maariv са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі Пераса сцвярджае, што Стрэйзанд адмовілася прысутнічаць на святкаванні з прычыны таго, што ў свяце таксама збіраецца прыняць удзел прэзідэнт ЗША Джордж Буш, чыім паслядоўным крытыкам спявачка з'яўляецца.
Святкаванне 60-годдзя з дня заснавання дзяржавы Ізраіль пройдзе з 13 па 15 траўня.
Фота: www.massinfo.ru