Бард Віктар Шалкевіч выдаў кнігу прозы
Кніга выйшла ў выдавецкай серыі “Гарадзенская бібліятэка”, заснаванай ў 2006 годзе пад патранатам Аляксандра Мілінкевіча і Калегіюма Усходняй Еўропы з Уроцлава.
“Рэквіем па непатрэбных рэчах” – гэта ўспаміны пра матацыкл "Усход -2М", радыёлу "Урал – 57", тэлевізар "Атлант", бацькавы папругі – усё тое, што было ў дзяцінстве хлопчыка з заходнебеларускага мястэчка 1960-1970-х гадоў.
У Гродне з кнігай Віктара Шалкевіча можна пазнаёміцца ў офісе “Таварыства беларускай школы”. Неўзабаве “Рэквіем па непатрэбных рэчах” з’явіцца ў кнігарнях Мінску.