Бармэн з Бабруйска схаваў ад падаткаў 250 млн

Бармэн з Бабруйска не заплаціў амаль 100 млн рублёў падаткаў. Як інфармуе БЕЛТА, мужчына працаваў станочнікам на прадпрыемстве. Адначасова ён быў сузаснавальнікам, а таксама бармэнам прыватнай установы харчавання.  Каб схаваць прыбыткі ад падаткаабкладання, ён заніжаў выручку. "Чорныя" прыбыткі склалі каля 250 млн рублёў.

Працэс па крымінальнай справе на прадпрымальнага бармэна скончыўся надоечы ў Бабруйскім судзе. Яму прысудзілі 4 гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу і з пазбаўленнем права займаць матэрыяльна адказныя і гаспадарча-распарадчыя пасады тэрмінам на 5 гадоў. Аднак суд адразу ўжыў амністыю скараціў абмежаванне волі на адзін год.