Барселона – еўрапейскі лідэр па абкраданні турыстаў
Еўрапейскім лідэрам па колькасці крадзяжоў у 2010 годзе з’яўляецца іспанскі горад Барселона. Як паведамляе Corriere della Sera, паводле рэйтынгу, складзенага папулярным турыстычным сайтам, другое месца займае Рым, а трэцяе - Парыж. Да такой высновы эксперты прыйшлі пасля апублікаваных на сайце водгукаў турыстаў.
Даследчыкі падлічылі, як часта карыстальнікі паведамлялі, што сталі ахвярамі кішэннікаў. Высветлілася, што ўсе першыя 10 месцаў у рэйтынгу занялі еўрапейскія краіны, прычым чатыры з гэтых месцаў дасталіся Іспаніі. На чацвёртым месцы значыцца Мадрыд. Далей ідуць Афіны, Прага, іспанская правінцыя Алікантэ, Лісабон і Тэнерыфе. Нарэшце, 10-е месца займае брытанская сталіца Лондан.
Эксперты мяркуюць, што справа тут у паліцэйскай статыстыцы.