Барселона засталася без электрычнасці
Масавае адключэнне электрычнасці паралізавала ў панядзелак жыццё Барселоны У другім па велічыні горадзе Іспаніі парушана праца транспарта, не працуе метро, на дарогах утварыліся коркі. Адключэнне здарылася каля 11 гадзін па мясцовым часе.
Па словах прадстаўніка энергааператара Fecsa Endesa, аварыя адбылася па віне галоўнага аператара электрасеткі Red Electrica Espanola. Няспраўнасць высакавольтнай лініі электраперадачы REE выклікала ланцуговую рэакцыю, што і прывяло да паўсюднага адключэння электрычнасці.
Па дадзеных агенцтва AFP, некаторыя жыхары сцвярджаюць, што на некалькіх трансфарматарных станцыях пачаліся пажары, аднак прадстаўнік Fecsa Endesa пацвердзіў толькі, што над адным з раёнаў горада з'явілася воблака дыму.
Таксама паведамляецца, што не працуюць светлафоры і спыніліся тры лініі метро. Нацыянальнае радыё Іспаніі паведамляе, што былі закранутыя некалькі лякараняў, а ў паліцыю і пажарную службу паступае мноства званкоў ад людзей, якія спыніліся ў ліфтах.
Неўзабаве пасля поўдня падача электраэнергіі была адноўлена ў большасці раёнаў.
Afp.com