Баршчэўскі: Нельга разрывацца паміж двума рухамі
На Х з’ездзе Партыі БНФ, які праходзіць у Мінску, выступіў абраны сёння новы старшыня – Лявон Баршчэўскі. Ён рэпрэзэнтаваў сябе як “кампраміснага і антыкрызіснага чалавека”, які прыйшоў “папрацаваць 2 гады”. Баршчэўскі заклікаў дэлегатаў падзяляць сваю дзейнасць па прыярытэтных
кірунках. “Калі вы працуеце ў партыі, то вы мусіце працаваць у партыі.
На палітычнай працы чалавек не можа разрывацца паміж двума рухамі”,
сказаў ён, маючы на ўвазе, што многія сябры Партыі БНФ адначасова
працуюць у руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча.
Таксама прыхільнікам Мілінкевіча з’яўляецца і Алесь Міхалевіч, які прэтэндаваў на пасаду старшыні партыі.
Лявон Баршчэўскі паабяцаў, што ніякіх ”звышрадыкальных рухаў” у партыі не будзе.
БелаПАН
Таксама прыхільнікам Мілінкевіча з’яўляецца і Алесь Міхалевіч, які прэтэндаваў на пасаду старшыні партыі.
Лявон Баршчэўскі паабяцаў, што ніякіх ”звышрадыкальных рухаў” у партыі не будзе.
БелаПАН