Барыс Беразоўскі прапанаваў Захаду план звяржэння Пуціна
Аказаць ціск на Крэмль заклікае заходнія ўрады Барыс Беразоўскі, былы расійскі алігарх, які цяпер жыве ў Вялікабрытаніі. У сваім артыкуле ў сённяшнім нумары газеты The Sunday Times Беразоўскі
прапануе Захаду падрабязны план, з дапамогай якога “можна дамагчыся
падзення рэжыма Пуціна”.
Паводле гэтага плану, першы крок – прызнанне заходнімі дэмакратыямі праўлення Уладзіміра Пуціна неканстутыцыйным. Другі крок – аказанне ціску на ўсе інстытуты ўлады, аж да арганізацыі паўстання ў Расіі.
“Толькі народ можа стаць легітымнай сілай, здольнай прыбраць нелегітымны ўрад”, піша Беразоўскі. Ён прапануе Захаду нанесці ўдар па карумпаванай расійскай эліце, ад якой залежыць Пуцін.
Былы алігарх лічыць, што заходнія краіны павінны выступіць адзіным фронтам, і пачаць менавіта з аўдыта банкаўскіх рахункаў расійскай эліты ў парадку ступені набліжанасці да Крамля.