Барыс Тадзіч пераабраны прэзідэнтам Сербіі

У нядзелю ў Сербіі адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. З невялікай перавагай перамог прэзідэнт краіны і лідэр Дэмакратычнай партыі Барыс Тадзіч, які па папярэдніх падліках набраў 50,5% галасоў.
Лідэр Радыкальнай партыі Таміслаў Нікаліч, за якога прагаласавала 47,9% сербаў, прызнаў сваё паражэнне і паабяцаў працягнуць змаганне за прэзідэнцкую пасаду на наступных выбарах.

У сваю чаргу Барыс Тадзіч паабяцаў надалей дамагацца інтэграцыі краіны ў Еўрасаюз і NATO, а таксама адстойваць тэрытарыяльную цэласнасць Сербіі.

Дарэчы, Тадзіч і Нікаліч ужо змагаліся за пасаду прэзідэнта на выбарах у 2004 годзе. Тады, як і цяпер, перамогу святкаваў Барыс Тадзіч.