Барыса Хамайду асудзілі на двое сутак
Сёння раніцай у Віцебску быў затрыманы мясцовы грамадскі актывіст Барыс Хамайда. У цэнтры горада ён зладзіў акцыю, прысвечаную гадавіне Чарнобыльскай трагедыі.
Хамайда выйшаў на вуліцу з плакатам ды жалобным званом. “Памінальны звон па ахвярах Чарнобыля” гучаў на працягу дзвюх-трох хвілін.
Потым міліцыянты прымусілі Хамайду сабраць рэчы і сесці ў мікрааўтобус без апазнавальных знакаў. Неўзабаве адбыўся суд, які пакараў апазіцыянера двума суткамі адміністрацыйнага арышту
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск.