Барысаглебскай царкве ў Навагрудку зноў пагражаюць “цыбуліны”
На мінулым тыдні ў Навагрудку на царкве Барыса і Глеба, помніку архітэктуры ХІІ стагоддзя, пачалі ўсталёўваць пазалочаныя цыбулепадобныя купалы. У працэсе ўсталявання “цыбулін” дэмантуюцца шатровыя завяршэнні вежаў царквы, паведамляе Наша Ніва. У сувязі з гэтым старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч звярнуўся з лістом у Міністэрства культуры з просьбай спыніць працы ў Навагрудку. Ён просіць распачаць у адносінах да прыходу царквы і адказных супрацоўнікаў Навагрудскага райвыканкаму адміністрацыйную справу. Акрамя таго, спадар Астаповіч звярнуўся ў навагрудскую пракуратуру.
Працы па рэканструкцыі пачаліся ў чэрвені гэтага года і выклікалі скандал. Тады ўсталяванне купалоў-цыбулінаў нібыты прыпынілі. Царква Святых Барыса і Глеба — помнік архітэктуры сусветнага значэння. Помнік архітэктуры ўяўляе сабой сімбіёз гатычнага і рэнесанснага стыляў з рысамі абарончага дойлідства.