Барысаўскі БАТЭ аштрафавалі за бутэльку з вадой
Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола пакараў штрафам чэмпіёна краіны - барысаўскі БАТЭ. Непрыемны інцыдэнт адбыўся падчас матчу БАТЭ з мінскім МТЗ-РІПА. Пасля
таго, як рэферы зафіксаваў становішча "па-за гульнёй" у барысаўчаніна
Сяргея Крыўца, які выходзіў сам на самам з варатаром гасцей, у бок
бакавога суддзі з трыбуны паляцела бутэлька з вадой.
Цяпер БАТЭ мусіць заплаціць 350 тысяч рублёў, інфармуе "Прессбол".
Цяпер БАТЭ мусіць заплаціць 350 тысяч рублёў, інфармуе "Прессбол".