Барысаўскі БАТЭ аштрафаваны на 8 тысяч еўра

Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ аштрафаваны на 8 тысяч еўра. Такое рашэнне прыняў кантрольна-дысцыплінарны камітэт УЕФА.  БАТЭ пакараны за кепскія паводзіны фанатаў, якія запалілі дымавыя шашкі падчас матча 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў у Бухарэсце супраць “Сцяўа”. Нагадаем, барысаўчане тады прайгралі, а зараз яшчэ давядзецца і заплаціць.

Прессбол