Барысаўскі БАТЭ можа выйсці на румынскую “Сцяўа”

Барысаўскі БАТЭ, у выпадку выхаду ў 3-ці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў, можа патрапіць на румынскую каманду “Сцяўа”.  Гэта стала вядома пасля жэраб’ёўкі, якая прайшла сёння, інфармуе “Прессбол”. Нагадаем, у першым матчы 2-га раўнда БАТЭ перамог у гасцях ісландскі “Хабнарф’ёрдэр” з лікам 3:1.

Матч у адказ адбудзецца 8 жніўня і барысаўчане ўжо фактычна забяспечылі сабе пуцёўку ў наступны кваліфікацыйны раўнд. Там беларусаў будзе чакаць пераможца дуэлі “Заглембэ” (Польшча) і “Сцяўа” (Румынія).

У першым матчы румыны таксама выйгралі ў гасцях — 1:0. Сустрэчы 3-га раўнда запланаваныя на 14-15 і 28-29 жніўня. БАТЭ зможа правесці першую гульню на сваім полі.