Барысаўскі БАТЭ стаў лідэрам чэмпіянату Беларусі па футболе

Лідэрам чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе па выніках 11-га тура стаў барысаўскі БАТЭ. Чэмпіён краіны выйграў у гасцях у мінскага "Лакаматыва" з лікам 3:0.  Сталічнае "Дынама" перайграла "Смаргонь" - 2:1, з такім жа лікам "Віцебск" перамог "Граніт", а "Дарыда" - гродзенскі "Нёман". "Тарпеда" (Жодзіна) і "Днепр" (Магілёў) згулялі ўнічыю 0:0. Магілёўскі "Савіт" выйграў на сваім полі ў "Гомеля" - 2:0, а наваполацкі "Нафтан" з такім жа лікам у гасцях перамог брэсцкае "Дынама". Яшчэ 18-га чэрвеня МТЗ-РІПА і "Шахцёр" згулялі ўнічыю 1:1.

Становішча каманд у турнірнай табліцы наступнае: БАТЭ - 25 ачкоў (розніца мячоў 18-4), МТЗ-РІПА - 23 (26-15), "Віцебск" - 21 (15-12), "Дынама" (Мінск) - 20 (20-12), "Шахцёр" - 17 (16-11), "Тарпеда" - 17 (15-10), "Нафтан" - 16 (15-15), "Днепр" - 14 (16-15), "Дынама" (Брэст) - 13 (10-16), "Смаргонь" - 12 (10-15), "Гомель" - 11 (10-14), "Нёман" - 11 (17-22), "Граніт" - 11 (11-12), "Лакаматыў" - 11 (14-19), "Савіт" - 10 (10-20), "Дарыда" - 6 (10-21).

Наступны тур пройдзе 25 і 28 чэрвеня, інфармуе БелаПАН.