Барысаўскі БАТЭ сёння стартуе ў Лізе Еўропы

Першы матч раўнда плэй-оф Лігі Еўропы правядзе сёння барысаўскі БАТЭ. На сваім полі чэмпіён Беларусі прымае балгарскі "Літэкс". Гульня пачнецца ў 19 гадзінаў.
Пераможца гэтай пары (матч у адказ пройдзе ў Балгарыі 27 жніўня) будзе гуляць у групавой стадыі Лігі Еўропы.