Барысаўскі БАТЭ выставіць Кубак Беларусі на гарадскім стадыёне

Кубак Беларусі па футболе, які заваявалі футбалісты барысаўскага БАТЭ, будзе выстаўлены напаказ на гарадскім стадыёне Барысава. Гэта адбудзецца ў суботу 5 чэрвеня перад матчам БАТЭ з жодзінскім "Тарпеда". Як паведамляе прэс-служба клуба, перад гульнёй (прыкладна з 18.00 да 18.40) і на працягу паўгадзіны пасля завяршэння матчу ахвотныя змогуць сфатаграфавацца на памяць з чарговым трафеем клуба.