Барысаўскі БАТЭ выйшаў у 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе
Барысаўскі БАТЭ выйшаў у 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе. 19 жніўня падапечныя Ігара Крывушэнкі выйгралі ў Шклове ў мясцовага клуба 2-й лігі "Спартак" з лікам 2:0. У наступным крузе барысаўчане згуляюць з нясвіжскім "Верасам" (1-я ліга). 16 жніўня адбыліся 12 матчаў 1/16 фіналу.
На першую дэкаду верасня запланаваны апошнія тры: "Савіт (Магілёў, 1-я ліга) — "Шахцёр" (Салігорск), "Мясакамбінат" (Віцебск, 2-я ліга) — "Тарпеда" (Жодзіна) і "Мазыр" (1-я ліга) — "Дынама" (Мінск).
У 1/8 фіналу апрача БАТЭ і "Вераса" выйшлі светлагорскі "Хімік" (1-я ліга), "Мінск" і мінскі МТЗ-РІПА, "Гомель", брэсцкае "Дынама", гродзенскі "Нёман", "Віцебск", магілёўскі "Днепр", жлобінскі "Камунальнік" (2-я ліга), ждановіцкая "Дарыда" і мінскі "Лакаматыў" (1-я ліга).
БелаПАН