Барысаўскіх макарон стала болей

Летась у Барысаве зрабілі 22 тысячы тон макарон. Рост вытворчасці склаў амаль 28%. Аднак гэта не звязана з павелічэннем попыту пакупнікоў. Спецыялісты філіі "Барымак" УП "Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў" тлумачаць такую дынаміку павелічэннем магутнасцяў фабрыкі, паведамляе "Барысаў Электронны" са спасылкай на agrobel.by. Увосень 2009 года была ўведзеная ў эксплуатацыю новая лінія магутнасцю 7,2 ты. тон макаронных вырабаў за год.

"Барымак" з'яўляецца найбуйнейшым у краіне вытворцам макаронных вырабаў. Ягоную прадукцыю экспартуюць збольшага ў Расію, невялікія партыі летась адгружалі ў Таджыкістан.