Барысаўскія чыноўнікі адкажуць за сабак перад судом

Пракуратура Магілёўскай вобласці распачала крымінальную справу на службовых асобаў "Бабруйскжылкамгасу" за бяздзейнасць. Акрамя таго, да дысцыплінарнай адказнасці будуць прыцягнутыя 13 начальнікаў ЖЭА гораду і дырэктар арганізацыі "БУКСАП", якая займаецца адлова бяздомных жывёлаў. Нагодай для гэтага стаў выпадак 21 лістапада, калі зграя бяздомных сабак ледзь не да смерці пакусала 20-гадовую дзяўчыну, якая вярталася дадому ўначы. У вельмі цяжкім стане дзяўчыну даставілі ў аддзяленне рэанімацыі. У яе былі падраныя вушы, знята паўскальпа. А на наступны дзень Тані прыйшлося ампутаваць правую руку. Цяпер пацярпелая дзяўчына знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі Магілёўскай абласной лякарні. Яе стан ацэньваецца як цяжкі.

У 2008 годзе сабакі пакусалі 492 жыхароў Бабруйска, але па ўсіх пратаколах праходзіць толькі 4 зарэгістраваныя выпадкі. Таму ў віну службоўцам абавязваюць тое, што яны даўно ведалі, што па горадзе бегае зграя сабак, але не прынялі ніякіх мер.

"Комсомольская правда в Беларуси"