Барысаўскую сярэднюю школу агарадзілі плотам з лыжаў (фота)
Такая незвычайная агароджа з'явілася каля школы №17.
Як піша ex-Press.by, плот са спартыўнага інвентару адлучае школу ад прыватнай забудовы. З'явіўся ён з ініцыятывы адміністрацыі школы.
Па словах журналістаў, лыжы, у якіх адпілавалі закругленыя насы, былі ў вельмі прыстойным выглядзе і іх можна было спісаць ды раздаць дзецям.


Фота — ex-Press.by