“Баржомі” будуць разліваць у Беларусі
“Баржомі” будуць вырабляць і разліваць у Беларусі. Аналаг грузінскай мінеральнай вады можна атрымаць з айчынных свідравін, паведамляе тэлеканал АНТ.
Такую магчымасць цяпер вывучаюць спецыялісты. Ужо ёсць папярэднія дадзеныя. Па словах экспертаў Мінпрыроды, у Беларусі ёсць крыніцы, якія па сваім складзе нагадваюць вядомую грузінскую мінералку.
Канчатковы вердыкт будзе вынесены пасля таго, як склад вады даследуюць геолагі, гідролагі і медыкі. Здабычай і разліваннем мінеральнай вады высокай якасці ў нашай краіне могуць займацца 80 прадпрыемстваў.