Бас-гітарыст Fall Out Boy здымецца ў серыяле
Бас-гітарыст чыкагскага гурта Fall Out Boy Піт Уэнц возьме ўдзел у здымках другога сезона папулярнага амерыканскага серыяла «Californication», які выйдзе на экраны сёлета ўвосень. Галоўную ролю ў «Californication» выканае зорка серыяла X-Files Дэвід
Духоўны, ну прадстаўнік Fall Out Boy сыграе самога сябе.
Герой Духоўнага – незадаволены жыццём пісьменнік Хэнк, які сустракаецца з Уэнцам на вечарынцы, і нечакана даведваецца, што Піту вельмі спадабалася яго новая кніга.
Серыя з удзелам Піта Уэнца будзе паказаная ў верасні.
Дадам, што паралельна са здымкамі назву «Californication» аспрэчваюць Red Hot Chili Peppers, якія выпусцілі аднайменны альбом. Аднак пакуль безвынікова.
Фота: earsucker.com