Бас-гітарыст Kiss здымецца ў тэлешоў

Бас-гітарыст Kiss Джын Сіманс возьме ўдзел у здымках новага рэаліці-шоў "Jingles", якое стартуе ў канцы года на амерыканскім тэлебачанні. Удзельнікі шоў будуць спаборнічаць у складанні музычных джынглаў для рэкламных ролікаў самай рознай тэматыкі - ад прадуктаў харчавання да спартовых каманд.

Сіманс выступіць у якасці суддзі конкурсу.

Нагадаем, што гэта не першы досвед сіманса на тэлебачанні. Некалькі гадоў таму рокер і яго сваякі зняліся ў сямейным шоў «Gene Simmons Family Jewels», таксама гітарыст быў вядучым тэлевізійнага конкурсу талентаў Rock School.

Фота: l.yimg.com