Бас-гітарыст RHCP збіраецца ва ўніверсітэт
Бас-гітарыст Red Hot Chili Peppers Флі (Flea) збіраецца вярнуцца за парту. Музыка стане студэнтам Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі, дзе праслухае курс лекцый па музыцы.
Сваё рашэнне Майкл Бальзары (сапраўднае імя музыкі) тлумачыць жаданнем папоўніць прабелы ў сваёй адукацыі і дасканала вывучыць тэорыю і практыку структуры музычнага твора.
Ён прызнаецца, што "досыць дасведчаны музыка, але не вельмі моцны ў тэорыі. А зараз вельмі цікавяць тэарэтычныя асновы музыкі, таму што да гэтага нічога пра іх не ведаў".
Музыка дадаў, што "граў на трубе ў школьных гуртах і вучыў толькі тое, што падабалася граць. Але чаму гэтая нота спалучаецца з той, і чаму яна гучыць менавіта так, ці як стварыць напругу ў кампазіцыі, так і не даведаўся".
Атрыманне адукацыі не перашкодзіць развіццю гурта. У траўні Red Hot Chili Peppers абвясцілі, што сыходзяць у адпачынак на два гады, каб аднавіць сілы пасля сусветнага турнэ ў падтрымку альбома "Stadium Arcadium".
Флі пацвердзіў, што ў гэты час удзельнікі RHCP не будуць запісваць новы матэрыял і гастраляваць.
Фота: doctoranonymous.blogspot.com