Башкірыя атрымала 3500 тон беларускай бульбы

Летась у Башкірыю было пастаўлена 3500 тон беларускай бульбы. Пра гэта сёння паведаміў кіраўнік аддзялення амбасады Беларусі ў Уфе Васіль Новак. Паводле ацэнкі Новака, агульны кошт паставак бульбы ў гандлёвыя сеткі ААТ "Башбакалея-Батыр" склаў 42 мільёны расійскіх рублёў. Ён заявіў, што беларускі бок гатовы і далей развіваць гандлёвыя сувязі з Башкірыяй, пастаўляючы ў рэгіён не толькі гатовую прадукцыю, але і насенне бульбы, а таксама племянную скаціну, перадае ІА REGNUM.