Баскетбаліст кінуў мяч у твар арбітру (відэа)
Здарэнне адбылося падчас таварыскага матча паміж зборнымі Сербіі і Італіі, які прайшоў у Трыесце.
Як інфармуе "Прессбол", у канцы паядынка пры ліку 71:60 на карысць італьянцаў абаронца зборнай Сербіі і маскоўскага ЦСКА Мілаш Тэадосіч кінуў мяч у твар арбітра. На відэа відаць, што ўдар аказаўся балючым, арбітр атрымаў пашкоджанне.
Баскетбаліст-зламыснік быў выдалены з пляцоўкі. Яго могуць чакаць нейкія санкцыі за такі ўчынак.
Фота — ria.ru